Сцяг Чацвер, 9 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 мая 2021, 16:47

СМЗС АДКБ у Душанбэ абмяркуе міжнародную абстаноўку і прыме важныя палітычныя заявы

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы пройдзе 19 мая ў Душанбэ ў вочным фармаце з удзелам генеральнага сакратара АДКБ Станіслава Зася. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар арганізацыі Уладзімір Зайнетдзінаў.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзяржаў - членаў АДКБ абмяркуюць стан і перспектывы развіцця міжнароднай і рэгіянальнай абстаноўкі і яе ўплыў на бяспеку краін арганізацыі.

Як чакаецца, СМЗС прыме важныя палітычныя заявы, якія датычацца супрацоўніцтва АДКБ з міжнароднымі арганізацыямі, прадаўжэння тэрміну дзеяння СНУ-3 і 75-годдзя прыгавору Міжнароднага ваеннага трыбунала ў Нюрнбергу.

Таксама будуць разгледжаны план кансультацый па пытаннях знешняй палітыкі, бяспекі і абароны на другое паўгоддзе 2021 года - першае паўгоддзе 2022 года і план мерапрыемстваў, прысвечаных 30-годдзю падпісання Дагавора аб калектыўнай бяспецы і 20-годдзю стварэння АДКБ.

Перад пачаткам пасяджэння СМЗС міністраў замежных спраў, як чакаецца, прыме старшыня Савета калектыўнай бяспекі АДКБ прэзідэнт Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмон.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі