Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 снежня 2019, 13:09

Сямашка: Саюзная дзяржава перажывае прынцыпова новы этап

10 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларуска-расійская інтэграцыя перажывае новы этап стварэння эканамічнай базы Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым заявіў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка сёння ў Маскве на навукова-практычнай канферэнцыі, прымеркаванай да 20-годдзя падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы сёння перажываем прынцыпова новы этап, - сказаў пасол. - Калі мы пераглядаем праграму па рэалізацыі Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы (дагавор сам па сабе не кранаем, глабальныя задачы, пастаўленыя па ім, безумоўна, павінны быць выкананы), стаіць задача ўзвядзення матэрыяльнай і эканамічнай базы для дасягнення тых мэт. Гэтаму была прысвечана сустрэча нашых прэзідэнтаў у Сочы 7 снежня".

Пералічыўшы дасягненні Саюзнай дзяржавы ў розных сферах, Уладзімір Сямашка падкрэсліў, што імі патэнцыял інтэграцыі не вычарпаны. "Мы жывём у новым тысячагоддзі з новымі рызыкамі, выклікамі і пагрозамі, - заўважыў ён. - У гэтых няпростых умовах абедзвюм дзяржавам трэба прыкладаць сумесныя намаганні для ўмацавання сваіх эканомік, неабходны пераход ад сыравіннай эканомікі да эканомікі ведаў, перафармаціраваць вытворчасці пад выпуск навукаёмістай прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю. Трэба задзейнічаць усе рэзервы кааперацыі для шырокага абмену тэхналогіямі".

Навукова-практычная канферэнцыя "Саюзная дзяржава: дасягненні, праблемы, перспектывы" сабрала амаль 500 удзельнікаў з Беларусі і Расіі, якія прадстаўляюць усе галіны ўлады, бізнес, акадэмічную і культурную супольнасць, вядучыя СМІ. Акрамя пленарнага пасяджэння, праходзяць шэсць тэматычных секцый, прысвечаных пытанням збліжэння заканадаўстваў, фарміравання адзінай эканамічнай прасторы, мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры, сацыяльнай палітыкі ў Саюзнай дзяржаве, супрацоўніцтва ў сферы бяспекі і барацьбы з тэрарызмам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі