Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 красавіка 2021, 12:05

Шчокін: "калектыўны Захад" спрабуе наносіць удары па Саюзнай дзяржаве з усіх бакоў

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Калектыўны Захад" спрабуе з усіх бакоў наносіць удары па Саюзнай дзяржаве. Такое меркаванне выказаў кандыдат філасофскіх навук загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН Мікалай Шчокін у праграме "Аб'ектыўНа" на тэлеканале АНТ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тэндэнцыя такая, што спрабуюць наносіць пастаянныя ўдары па Саюзнай дзяржаве практычна з усіх бакоў - вось той самы "калектыўны Захад". Зыходзячы з гэтых пазіцый, чаканні (ад перагавораў прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. - Заўвага БЕЛТА), вядома, вельмі вялікія", - сказаў Мікалай Шчокін.

Перш за ўсё ён закрануў тэму эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін. Палітолаг адзначыў, што гэтай сферы апошнім часам улады ўдзяляюць асаблівую ўвагу. Другое немалаважнае пытанне - неабходнасць наладжвання цесных сувязей па лініі спецслужбаў, ваенных ведамстваў, у энергетычнай сферы. І апошнія падзеі, паводле слоў Мікалая Шчокіна, таго пацвярджэнне.

"Цяпер з усіх бакоў ідуць пагрозы менавіта энергетычнага лакдаўна. Прычым гэта небяспечныя пагрозы. Нават тыя, як кажуць, пратэстуны і тыя, хто гаварыў аб тым, што трэба ліквідаваць Прэзідэнта, акцэнтавалі на гэтым увагу. А гэта ўжо будзе катастрофа сусветнага маштабу", - заявіў эксперт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі