Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 красавіка 2020, 17:23

Румас абмеркаваў з Мішусціным кошт расійскага газу для Беларусі

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас абмеркаваў са старшынёй урада РФ Міхаілам Мішусціным кошт расійскага газу для Беларусі. Тэлефонная размова кіраўнікоў урадаў адбылася сёння, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

"Бакі абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў энергетычнага супрацоўніцтва, у тым ліку кошт расійскага газу для Рэспублікі Беларусь з улікам дынамікі цэн на энергетычныя рэсурсы на сусветным рынку", - паведамілі ў прэс-службе.

Акрамя таго, кіраўнікі ўрадаў закранулі тэму паставак асобных відаў прадуктаў харчавання і вырабаў медыцынскага прызначэння з РФ у адрас беларускіх суб'ектаў гаспадарання.

Сяргей Румас і Міхаіл Мішусцін абмяняліся думкамі аб выніках пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, якое адбылося 10 красавіка ў фармаце відэаканферэнцыі, а таксама па інтэграцыйных пытаннях у ЕАЭС. Бакі дамовіліся прадоўжыць кансультацыі па неўрэгуляваных пытаннях стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі