Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 кастрычніка 2020, 09:12

Расія разлічвае, што ніхто не будзе ўмешвацца ў падзеі ў Беларусі - Пуцін

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія не ўмешвалася ва ўнутраныя працэсы ў Беларусі і разлічвае, што і астатнія краіны не будуць навязваць Мінску свае рашэнні. Аб гэтым 22 кастрычніка заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на пасяджэнні дыскусійнага клуба "Валдай", паведамляе ТАСС.

"Расія не ўмешвалася ва ўнутраныя працэсы ў Беларусі. Мы разлічваем, што і ніхто не будзе ўмешвацца і навязваць нейкія рашэнні беларускаму народу", - сказаў Уладзімір Пуцін.

Прэзідэнт Расіі падкрэсліў, што трэба даць магчымасць самім беларусам спакойна разабрацца ва ўсёй сітуацыі. "Прыняць адпаведныя рашэнні. У тым ліку, магчыма, гэтыя рашэнні знаходзяцца на шляху ўнясення паправак у дзеючую Канстытуцыю", - адзначыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі