Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
01 красавіка 2022, 14:31

Рачкоў: прамыя сувязі Беларусі з рэгіёнамі Расіі актуальны як ніколі

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Крытыкуючы, Захад падштурхоўвае нас да таго, каб мы былі самадастатковымі, заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў у час праведзенага ў БЕЛТА круглага стала, прымеркаванага да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.

"На мой погляд, Беларусь, яе кіраўніцтва заўсёды вызначаліся празорлівасцю. Мы практычна з самага пачатку стварэння Саюзнай дзяржавы вельмі актыўна займаліся стварэннем міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Цяпер гэта сітуацыя вельмі запатрабавана, актуальны нашы прамыя сувязі з рэгіёнамі Расіі. Важна, каб пры гэтым былі не толькі простыя формы гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, але каб яны пераходзілі ў кааперацыйныя ўзаемадзеянні і стварэнне сумеснага прадукту, - сказаў Сяргей Рачкоў. - Крытыкуючы нас, Захад гаворыць, што мы аднаўляем Савецкі Саюз. Але гэтымі дзеяннямі яны падштурхоўваюць нас да таго, каб мы былі самадастатковымі".

Кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Мар'яна Шчоткіна звярнула ўвагу, што цяперашняя сітуацыя ў тым ліку дыктуе неабходнасць развіцця сістэмы адукацыі. "Калі мы хочам, каб нашы планы былі рэалізаваны ў сярэднетэрміновай, доўгатэрміновай перспектыве, было ўсё рэалізавана і дало вынік, у нас павінны быць падрыхтаваны кадры. На гэта важна звяртаць увагу. Мы ўкладваем вялікія грошы ў адукацыю, падрыхтоўку спецыялістаў, і мы павінны глядзець, каб яны заставаліся працаваць у Беларусі або Расіі", - адзначыла яна.

Разам з тым рэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў прамысловасці "Кадры прамысловасці" Георгій Грыц дадаў, што сёння пры падрыхтоўцы спецыялістаў актуальны аспекты, якія датычацца не толькі атрымання неабходных навыкаў. "Вельмі важна светапогляднае, патрыятычнае фарміраванне поглядаў кадраў, нават з пункту гледжання навучання інжынерных кадраў", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі