Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 сакавіка 2022, 16:07

Пуцін упэўнены, што Расія і Беларусь пераадолеюць санкцыйныя цяжкасці

11 сакавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Расія і Беларусь пераадолеюць санкцыйныя цяжкасці. Гэта падкрэсліў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Спробы абмежаваць наша развіццё, стрымаць яго рабіліся заўсёды, робяцца і цяпер. Цяпер гэта, вядома, у большым маштабе, гэта відавочна. Але ўпэўнены, што мы пройдзем праз гэтыя цяжкасці і, наадварот, набудзем больш кампетэнцый, больш магчымасцей адчуваць сябе незалежнымі і самастойнымі. У канчатковым выніку гэта пойдзе на карысць, як гэта было ў папярэднія гады", - перакананы Уладзімір Пуцін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі