Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 снежня 2019, 09:12

Пуцін спадзяецца, што Беларусь і Расія атрымаюць прыкметныя перавагі ад інтэграцыі ў СД

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін спадзяецца, што Беларусь і Расія атрымаюць прыкметныя перавагі ад інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве. Аб гэтым ён паведаміў 7 снежня на сустрэчы ў Сочы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе БЕЛТА.

"Хачу выказаць надзею на тое, што мы і далей будзем рабіць усё, каб нашы народы і краіны адчувалі сваю блізкасць, прадаўжалі збліжэнне, перш за ўсё, вядома, у сферы эканомікі, але не толькі, таксама і ў сацыяльнай сферы, што вельмі важна, а таксама атрымлівалі прыкметныя перавагі ад гэтай інтэграцыі", - сказаў Уладзімір Пуцін.

Прэзідэнт РФ нагадаў, што сустрэча праходзіць напярэдадні 20-годдзя дагавора. "Міністры, старшыні ўрадаў правялі даволі вялікую работу па аналізе таго, што зроблена ў рамках падпісанага раней дагавора аб Саюзнай дзяржаве, пагаварылі, што і як трэба зрабіць, каб рэалізаваць яшчэ нявыкананае ў рамках гэтага дакумента, што можна было б актуалізаваць у сувязі з акалічнасцямі, якія мяняюцца, у тым ліку маю на ўвазе нашы адносіны з іншымі калегамі ў ЕАЭС, пагаварыць аб перспектывах. Мне здаецца, у гэтым сэнсе наша сустрэча з'яўляецца знакавай", - дадаў ён.

Сустрэча прайшла ў рэзідэнцыі Бачароў Ручай. На перагаворах акрамя кіраўнікоў дзяржаў прысутнічалі прэм'ер-міністры і іншыя прадстаўнікі ўрадавых дэлегацый дзвюх краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі