Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 верасня 2021, 09:52

Пуцін: Беларусь і Расія дамовіліся аб правядзенні агульнай макраэканамічнай палітыкі

10 верасня, Масква /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія дамовіліся аб правядзенні агульнай макраэканамічнай палітыкі. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў 9 верасня журналістам па выніках перагавораў у Маскве з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы дамовіліся аб правядзенні агульнай макраэканамічнай палітыкі, гарманізацыі грашова-крэдытнай палітыкі, інтэграцыі плацежных сістэм. Дамовіліся аб забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі, паглыбленні супрацоўніцтва ў мытнай і падатковай сферы: размова ідзе аб празрыстасці мытнага кошту тавару і вызначэнні празрыстай структуры кошту тавараў у эканоміцы наогул", - расказаў Уладзімір Пуцін.

"Нашы эксперты лічылі, што без вырашэння гэтых пытанняў нельга пераходзіць да ніякіх іншых па асобных таварных групах, уключаючы і энерганосьбіты", - растлумачыў кіраўнік расійскай дзяржавы.

Бакі таксама дамовіліся стварыць адзіную метадалогію для гарманізацыі ўсіх ускосных падаткаў. Для гэтага ў перспектыве з'явіцца орган, які будзе кантраляваць гэтыя працэсы.

Усё гэта, паводле слоў Прэзідэнта, дало магчымасць дамовіцца аб пераходзе да адзінай прамысловай палітыкі і аб узаемным доступе да дзяржзакупак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі