Сцяг Нядзеля, 22 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 кастрычніка 2019, 12:02

Прыезд перадавой групы наглядальнікаў ад АБСЕ на парламенцкіх выбарах плануецца 7 кастрычніка

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыезд перадавой групы наглядальнікаў ад АБСЕ на парламенцкіх выбарах у Беларусі плануецца 7 кастрычніка. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына праінфармавала, што ў ЦВК паступілі чатыры анкеты наглядальнікаў ад АБСЕ. "Гэта перадавая група наглядальнікаў, якая павінна прыехаць 7 кастрычніка", - сказала кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

Паводле яе слоў, пакуль невядома, колькі ўсяго наглядальнікаў ад АБСЕ прыедзе на выбары ў Беларусь. "Думаю, калі мы сустрэнемся на наступным тыдні з гэтай групай, яны паведамяць нам аб папярэдняй колькасці", - дадала Лідзія Ярмошына.

У цэлым выбарчая кампанія, на думку старшыні ЦВК, праходзіць спакойна і без значных парушэнняў.

Як паведамлялася, ЦВК атрымала ад Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы папярэдні сігнал аб прыездзе місіі кароткатэрміновых наглядальнікаў на выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання.

Вядома таксама, што Цэнтрвыбаркам Беларусі накіраваў запрашэнні назіраць за выбарамі сваім калегам у краіны былога СССР, акрамя Эстоніі і Літвы, у Сусветную асацыяцыю арганізатараў выбараў, якая базіруецца ў Рэспубліцы Карэя, а таксама ў ЦВК гэтай краіны.

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў назначаны на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі - на 7 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі