Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 жніўня 2020, 17:27

Прэзідэнт Кыргызстана павіншаваў Лукашэнку з перамогай на выбарах

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Кыргызстана Сааранбай Жээнбекаў павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

"Вынікі галасавання наглядна дэманструюць шырокую падтрымку з боку грамадзян Беларусі выбранага вамі курсу па абароне нацыянальных інтарэсаў і ўмацаванні грамадзянскай згоды, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, што ваш багаты вопыт і прафесіяналізм будуць і ў далейшым садзейнічаць павышэнню дабрабыту народа, забяспечаць высокі ўзровень палітычнага і эканамічнага развіцця краіны".

Прэзідэнт Кыргызстана выказаў упэўненасць, што двухбаковыя адносіны, заснаваныя на даўніх традыцыях дружбы, узаемнай павагі і супрацоўніцтва, будуць і ў далейшым развівацца і ўмацоўвацца на карысць народаў абедзвюх дзяржаў.

Сааранбай Жээнбекаў пажадаў Аляксандру Лукашэнку моцнага здароўя і дабрабыту, а народу Беларусі - міру і працвітання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі