Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 лютага 2019, 09:52

Польшча высока ацэньвае ўклад Беларусі ў мінскія пагадненні - Чапутовіч

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Польшча падтрымлівае працэс паляпшэння адносін Беларусі і ЕС. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Польшчы Яцак Чапутовіч на сустрэчы з беларускай парламенцкай дэлегацыяй на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Яцак Чапутовіч запэўніў, што польскі бок кіруецца павагай да беларускай дзяржавы, яе суверэнітэту і незалежнасці. Польшча падтрымлівае працэс паляпшэння адносін Беларусі і ЕС і зацікаўлена ў больш хуткім падпісанні пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму.

Міністр замежных спраў Польшчы таксама пазітыўна ацаніў актывізацыю беларуска-польскіх адносін у апошнія гады, адзначыў, што бакі дэманструюць стратэгічнае мысленне, і парламенцкае супрацоўніцтва ў двухбаковым дыялогу мае вялікае значэнне.

Яцак Чапутовіч высока ацаніў уклад Беларусі ў развіццё мінскіх пагадненняў. "Яны вельмі важныя і заслугоўваюць падтрымкі", - падкрэсліў ён.

Міністр заявіў аб гатоўнасці павысіць на больш высокі ўзровень беларуска-польскія адносіны, а таксама выказаў высокую зацікаўленасць польскага боку ў развіцці эканамічных адносін. Ён падкрэсліў, што польскі бок гатовы арганізаваць візіт у Мінск міністраў замежных спраў краін Вышаградскай групы і "Усходняга партнёрства", актыўна выступае за запрашэнне Беларусі на міжнародныя саміты.

У час сустрэчы абмяркоўваліся і пытанні становішча нацыянальных меншасцей, вывучэння польскай мовы ў беларускіх школах.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што Беларусь разглядае Польшчу ў якасці важнага партнёра на Захадзе. Ён адзначыў значны патэнцыял супрацоўніцтва, які павінен быць рэалізаваны ў інтарэсах дзвюх краін і народаў. На яго думку, Беларусь і Польшча могуць стаць своеасаблівым мостам паміж Усходам і Захадам, ад чаго выйграюць абодва бакі.

Міхаіл Мясніковіч таксама прапанаваў абдумаць варыянты сумесных мерапрыемстваў у сувязі з юбілейнымі датамі, якія прыпадаюць на бягучы і наступны гады і звязаны з гісторыяй Беларусі і Польшчы.-0-

Фота МЗС Польшчы

Беларусь выступае за паступальнае развіццё двухбаковых адносін з Польшчай - МясніковічБеларусь выступае за паступальнае развіццё двухбаковых адносін з Польшчай - Мясніковіч
Беларусь разглядае Польшчу ў якасці важнага і перспектыўнага партнёра. За апошні час краінам удалося рушыць наперад у пытаннях умацавання даверу і ўзаемаразумення.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі