Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 лютага 2019, 09:16

Беларусь выступае за паступальнае развіццё двухбаковых адносін з Польшчай - Мясніковіч

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выступае за сістэмнае і паступальнае развіццё двухбаковых адносін з Польшчай. Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з міністрам замежных спраў Яцакам Чапутовічам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

"Беларусь разглядае Польшчу ў якасці важнага і перспектыўнага партнёра. За апошні час краінам удалося рушыць наперад у пытаннях умацавання даверу і ўзаемаразумення. Ёсць патэнцыял для далейшага развіцця палітычных і эканамічных кантактаў. Драйверам умацавання двухбаковага супрацоўніцтва можа стаць міжпарламенцкае ўзаемадзеянне", - лічыць Міхаіл Мясніковіч.

У час сустрэчы. Фота Савета Рэспублікі'

Паводле яго слоў, Беларусь і Польшчу звязвае гісторыя, славянскае адзінства, культурная агульнасць. Усё гэта стварае фундамент для эфектыўнага ўзаемадзеяння па шырокім спектры напрамкаў - ад эканомікі да навукі і адукацыі.

"Краіны могуць стаць своеасаблівым мостам паміж ЕАЭС і ЕС. Беларусь выступае прыхільнікам ідэі "інтэграцыя інтэграцый", - падкрэсліў старшыня Савета Рэспублікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі