Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Польшча гатова садзейнічаць спрашчэнню ўезду беларускіх грамадзян у ЕС

Палітыка 07.12.2018 | 17:56
Рэната Шчэнх і Яўген Шэстакоў. Фота МЗС
Рэната Шчэнх і Яўген Шэстакоў. Фота МЗС

7 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Польшча гатова садзейнічаць спрашчэнню ўезду беларускіх грамадзян на тэрыторыю Еўрасаюза. Аб гэтым сёння заявіла намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Рэната Шчэнх па выніках пасяджэння ў Мінску беларуска-польскай міжурадавай камісіі па справах трансгранічнага супрацоўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў прадстаўніка польскага боку, паглыбленне адносін паміж Беларуссю і Польшчай прынясе чарговыя вельмі важныя праекты па развіцці пагранічнай інфраструктуры. Гэта таксама павялічыць эканамічны і турыстычны патэнцыял прыгранічных рэгіёнаў.

Рэната Шчэнх выказала словы ўдзячнасці за лібералізацыю і спрашчэнне беларускім бокам візавага рэжыму. "Мы - урад Польшчы - са свайго боку дэкларуем гатоўнасць да такога ж спрашчэння для ўезду грамадзян на тэрыторыю Еўрапейскага саюза", - сказала яна.

У сваю чаргу намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў заявіў, што на праведзеным пасяджэнні беларускі бок чарговы раз апеляваў да падтрымкі Варшавай пазіцыі ў перагаворах з Бруселем па пытанні хутчэйшага заключэння пагаднення аб спрашчэнні візавых фармальнасцей і рэадмісіі. "Са свайго боку мы на працягу апошніх гадоў паслядоўна спрашчаем парадак уезду на сваю тэрыторыю для грамадзян больш як 80 краін, уключаючы краіны Еўрасаюза і, зразумела, Польшчу", - сказаў ён.

Прадстаўнік беларускага боку нагадаў, што сёння палякі могуць без віз наведваць Беларусь тэрмінам да 30 дзён, прыбываючы ў Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. "На наш погляд, гэта недыскрымінацыйная мера дазваляе ўсім грамадзянам Польшчы, а не толькі жыхарам прыгранічных тэрыторый наведваць Беларусь. Акрамя таго, пасля ўступлення ў сілу пагаднення аб узаемным прызнанні віз з Расійскай Федэрацыяй, падпісанне якога намечана на бліжэйшую перспектыву, будзе вырашана праблема транзіту ў Расію грамадзян трэціх краін, уключаючы грамадзян Польшчы, праз тэрыторыю Беларусі наземным транспартам", - адзначыў намеснік міністра.

Беларускі бок разглядае механізм спецыяльнай міжурадавай камісіі ў якасці аднаго з ключавых у справе забеспячэння пастаяннага дыялогу экспертаў дзвюх краін для каардынацыі дзеянняў па пытаннях развіцця прыгранічных рэгіёнаў Беларусі і Польшчы, нармальнага функцыянавання сумеснай дзяржаўнай граніцы, якая з'яўляецца таксама граніцай Еўрапейскага саюза і Еўразійскага эканамічнага саюза, прадухілення надзвычайных здарэнняў, а таксама фарміравання пояса добрасуседства і ўкладу ў забеспячэнне рэгіянальнай стабільнасці ў рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

У стадыі падрыхтоўкі да падпісання ў Беларусі і Польшчы знаходзяцца каля дзесяці дагавораў трансгранічнай тэматыкі. "Мы будзем імкнуцца да таго, каб забяспечыць іх уступленне ў сілу ў бліжэйшы час, - сказаў намеснік міністра. - Гэта дасць магчымасць стварыць трывалую юрыдычную аснову для мадэрнізацыі пагранічнай інфраструктуры - а такім чынам, для паляпшэння гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага клімату ў прыгранічных раёнах, павышэння транзітнага патэнцыялу нашых краін".

Беларускім бокам абазначана зацікаўленасць у прыцягненні сродкаў з еўрапейскіх фондаў для рэалізацыі перспектыўных праектаў, а таксама па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва "Польшча - Украіна - Беларусь 2014-2020".

Вынікам пасяджэння міжурадавай камісіі стаў падпісаны пратакол, які будзе праграмным дакументам на бліжэйшы год. Ён прадугледжвае рэалізацыю канкрэтных мерапрыемстваў па забеспячэнні функцыянавання дзяржаўнай граніцы і яе інфраструктуры, прыняцце міжнародна-прававых актаў, якія рэгулююць у тым ліку дзейнасць пунктаў пропуску, сумесныя дзеянні, накіраваныя на папярэджанне і ліквідацыю надзвычайных сітуацый, а таксама актывізацыю дзейнасці прыгранічных рэгіёнаў Беларусі і Польшчы.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ID-картка беларуса ID-картка - дакумент, які засведчвае асобу, для карыстання ўнутры краіны. Лічбавы аналаг пашпарта плануецца пачаць выдаваць у 2019 годзе.