Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 кастрычніка 2020, 17:45

Пастаянныя прадстаўнікі СНД абмяркуюць у Мінску падрыхтоўку да пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці адбудзецца 27 кастрычніка ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

Першым пытаннем парадку дня пасяджэння стане абмеркаванне дзейнасці Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў СНД. Інфармацыю пра яго ў рэжыме відэаканферэнцсувязі прадставяць сустаршыня праўлення МФГС Міхаіл Швыдкой і выканаўчы дырэктар фонду Анатоль Іксанаў.

Потым пастаянныя паўнамоцныя прадстаўнікі краін Садружнасці разгледзяць пытанне аб падрыхтоўцы да чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД, якое ў анлайн-фармаце адбудзецца 6 лістапада і ў час якога плануецца прыняцце значных для далейшага развіцця супрацоўніцтва ў рамках СНД дакументаў.

Акрамя таго, члены Савета пастаянных прадстаўнікоў абмяркуюць пытанне аб удзеле краін Садружнасці ў XXVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, правядзенне якой прадугледжана планам мерапрыемстваў, прысвечаных 30-годдзю СНД. Аб ходзе падрыхтоўкі да выстаўкі ўдзельнікаў сустрэчы праінфармуе намеснік міністра інфармацыі Беларусі Ігар Бузоўскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі