Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 студзеня 2022, 15:14

Пасольства Беларусі выказала пратэст у сувязі з радыкалізацыяй антыбеларускай пазіцыі Украіны

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасольства Беларусі выказвае рашучы пратэст у сувязі з нарастаючай радыкалізацыяй антыбеларускай пазіцыі Украіны. Аб гэтым заяўлена на сайце беларускай дыпламатычнай місіі, паведамляе БЕЛТА.

"Пасольства Беларусі ва Украіне накіравала ноту ў МЗС Украіны з асуджэннем праведзенага 1 студзеня пры маўклівым патуранні ўлад Украіны масавага ўдзелу актывістаў збеглай беларускай экстрэмісцкай апазіцыі пад сімволікай беларускіх калабарацыяністаў і памагатых Трэцяга Рэйха ў нацыяналістычным маршы з шырокім асвятленнем у сродках масавай інфармацыі Украіны, у тым ліку на агульнанацыянальных каналах тэлебачання", - расказалі ў дыпмісіі.

У ноце заяўлена, што "ў сэрцах беларусаў, якія перажылі жахі фашысцкай акупацыі і трагедыю генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адгукаюцца балюча абуральныя спробы гераізаваць калабарацыяністаў, забойцаў і карнікаў беларускага народа. Беспакаранае ўшаноўванне ідэйнымі спадкаемнікамі крывавых катаў Хатыні і тысяч іншых беларускіх гарадоў і вёсак сваіх "герояў"-забойцаў з'яўляецца нічым іншым, як зневажаннем памяці нашых продкаў, загінуўшых у смяротным баі за свабоду і незалежнасць беларускага народа".

"Пасольства выказвае рашучы пратэст у сувязі з нарастаючай радыкалізацыяй антыбеларускай пазіцыі Украіны, якая праяўляецца ў патуранні дэманстратыўнаму ўшаноўванню калабарацыяністаў і катаў беларускага народа, і патрабуе ад украінскага боку спыніць сробы гераізаваць злачынствы супраць чалавечнасці, якія не маюць тэрміну даўнасці і не могуць быць дараваны беларускім народам", - падкрэслілі ў пасольстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі