Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 жніўня 2021, 15:40

Пасольства Беларусі ў Зімбабвэ адкрыюць да канца студзеня 2022 года

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасольства Беларусі ў Зімбабвэ адкрыюць да 31 студзеня 2022 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 23 жніўня 2021 года нумар 477, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Міністэрству фінансаў даручана фінансаваць расходы на адкрыццё і ўтрыманне пасольства Беларусі ў Зімбабвэ ў межах сродкаў, прадугледжаных Міністэрству замежных спраў у рэспубліканскім бюджэце на адкрыццё і ўтрыманне дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў за мяжой.

Пастанова ўступае ў сілу з дня афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі