Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 мая 2020, 09:43

Пасол Беларусі ўручыў даверчыя граматы прэзідэнту Малдовы

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Малдове Анатоль Калінін уручыў даверчыя граматы прэзідэнту Малдовы Ігару Дадону. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

Пасля афіцыйнай цырымоніі бакі канстатавалі пазітыўную дынаміку беларуска-малдаўскіх адносін у розных сферах, адзначыўшы зацікаўленасць у далейшым развіцці кааперацыі ў двухбаковым і шматбаковым фарматах. "У якасці прыярытэтнага напрамку беларуска-малдаўскага ўзаемадзеяння было выдзелена гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва", - сказалі ў МЗС.

Ігар Дадон і Анатоль Калінін таксама абмяняліся думкамі па мерах, што прымаюцца ў краінах, накіраваных на процідзеянне распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі