Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 снежня 2021, 14:39

МЗС РФ: Расія гатова накіраваць наглядальнікаў у Беларусь на рэферэндум па Канстытуцыі

30 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Расія ў выпадку запрашэння беларускім бокам гатова накіраваць наглядальнікаў у Беларусь на рэферэндум па Канстытуцыі. Аб гэтым паведаміла сёння на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Арганізацыя рэферэндуму - выключна ўнутраная справа Беларусі, - сказала Марыя Захарава. - У выпадку атрымання запрашэння ад беларускага боку пытанне накіравання наглядальнікаў будзе вырашана станоўча. Але, падкрэслю яшчэ раз, запрасіць павінен беларускі бок, калі палічыць гэта неабходным".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі