Фота з архіва
28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў і Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Беларусі заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве. Падпісанне дакумента адбылося на адкрыцці семінара кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова, дакумент больш прадметна вызначыць напрамкі супрацоўніцтва паміж ведамствам і галоўнай ВНУ краіны па падрыхтоўцы кіруючых кадраў. Прычым яно будзе заключацца не толькі ў падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы дыпламатаў, але і ў рэалізацыі навуковых і навукова-адукацыйных праектаў, прыцягненні маладых кадраў у сістэму МЗС.

Праграмай семінара кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў прадугледжаны дзелавыя мерапрыемствы ў міністэрствах і ведамствах, наведванне індустрыяльных прадпрыемстваў, індывідуальныя сустрэчы з менеджментам прадпрыемстваў-экспарцёраў.
Вучэбна-практычны тыдзень для беларускіх дыпламатаў адкрыўся 27 ліпеня ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі. "Тэма семінара, з аднаго боку, празаічная, а з другога - вельмі важная сёння. Гэта пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, развіцця экспарту, вывучэнне лепшых практык", - сказаў Максім Рыжанкоў.

Размаўляючы з журналістамі, кіраўнік знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што гэты семінар - традыцыйны фармат работы з кіраўнікамі загранустаноў. "Мы прадстаўлены ў вельмі вялікай колькасці краін. Дыпламатам, якія фактычна гады працуюць за мяжой без вяртання на радзіму, вельмі важна знаходзіцца ў рытме нашых падзей, - падкрэсліў міністр. - Вельмі важна іх сабраць і ў вочным рэжыме з кіраўнікамі міністэрстваў, ведамстваў, буйнейшых прадпрыемстваў, банкаў, кіраўнікамі галін адпрацаваць усе пытанні адносна іх работы за мяжой. У першую чаргу гэта датычыцца развіцця гандлёва-эканамічных адносін, палітычных кантактаў, аказання гуманітарных, культурных сувязей".

Акрамя таго, такі фармат вучобы - гэта яшчэ добрая магчымасць абмяняцца вопытам, лепшымі практыкамі і напрацоўкамі ў час міжасобаснага ўзаемадзеяння, дадаў Максім Рыжанкоў.-0-
Фота Сяргея Шэлега