Сцяг Аўторак, 6 студзеня 2026
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 снежня 2025, 16:53

МЗС Беларусі зрабіла заяву ў сувязі з сітуацыяй вакол Тайваня

Фота з архіва
Фота з архіва
30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў Беларусі зрабіла заяву ў сувязі з сітуацыяй вакол Тайваня, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Рэспубліка Беларусь ўважліва назірае за развіццём сітуацыі вакол вострава Тайвань. Мы падтрымліваем усе намаганні кітайскага ўрада па дасягненні нацыянальнага ўз'яднання, абароне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці", - гаворыцца ў дакуменце.

"Ні адна дзяржава не мае права ўмешвацца ва ўнутраныя справы іншых краін і ажыццяўляць націск, у тым ліку шляхам палітычнай, фінансавай, ваеннай і іншай падтрымкі", - заявілі ў знешнепалітычным ведамстве.

"Падобныя дзеянні вядуць да эскалацыі напружанасці, дэстабілізуюць абстаноўку і парушаюць баланс у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, што ў канчатковым выніку падрывае асновы міжнароднай бяспекі", - адзначана ў заяве Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі