Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 лютага 2022, 14:59

МЗС аказвае садзейнічанне беларусам ва Украіне: да дыпламатаў звярнуліся больш за 1,5 тыс. чалавек

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасольства Беларусі ва Украіне і галоўнае консульскае ўпраўленне МЗС прадаўжаюць аказваць пасільнае садзейнічанне грамадзянам Беларусі, якія цяпер знаходзяцца ва Украіне. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Нагадваем, што для гэтых мэт запушчана гарачая лінія (+38 050 406 23 30, +37517 379 47 71 і +37517 379 26 73, consul@mfa.gov.by). Па стане на 12.00 25 лютага па мінскім часе да беларускіх дыпламатаў звярнуліся больш за 1,5 тыс. чалавек", - гаворыцца ў паведамленні.

На працягу сутак грамадзяне Беларусі пакідалі Украіну праз пункты пропуску на беларуска-ўкраінскай граніцы "Новая Рудня" і "Новая Гута". Усяго граніцу перасеклі некалькі соцень чалавек.

На гэты час пункты пропуску застаюцца адкрытымі, разам з тым пад'езды да іх з тэрыторыі Украіны ў выніку разбурэння дарожнай інфраструктуры ўскладнены і не заўсёды бяспечныя.

У МЗС Беларусі таксама звярнулі ўвагу, што ў сумежных з пагранічным пераходам "Новая Рудня" раёнах назіраецца эскалацыя сітуацыі і папрасілі ўлічваць гэта пры планаванні маршрутаў.

Захоўваецца таксама магчымасць выезду праз тэрыторыі суседніх з Украінай Малдовы (напрамак - Магілёў-Падольскі), Польшчы (трэба ўлічваць шматтысячныя аўтамабільныя чэргі) і Славакіі (напрамак - Ужгарад).

"Яшчэ раз заклікаем усіх беларусаў адмяніць запланаваныя паездкі ва Украіну да стабілізацыі абстаноўкі. Спадзяёмся на разважлівасць нашых грамадзян і адэкватнае ўспрыманне рэальнасці і сітуацыі ў суседняй дзяржаве", - гаворыцца ў паведамленні.

Актуальнымі застаюцца рэкамендацыі МЗС прытрымлівацца ўстаноўленых ва Украіне мер бяспекі і прыслухоўвацца да рэкамендацый мясцовых улад па гэтым пытанні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі