Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 студзеня 2019, 13:01

Мнангагва назваў галоўную мэту Зімбабвэ ў супрацоўніцтве з Беларуссю

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўная мэта для Зімбабвэ ў супрацоўніцтве з Беларуссю - развіццё эканамічных адносін. Аб гэтым Прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва заявіў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас цудоўныя палітычныя адносіны, якія мы можам працягваць паглыбляць і кансалідаваць. Але яшчэ больш важна працаваць з пытаннямі эканамічнага супрацоўніцтва. Гэта тая мэта, якая стаіць перад Зімбабвэ", - сказаў Эмерсан Мнангагва.

Ён канстатаваў, што больш за 20 гадоў Зімбабвэ развівалася ва ўмовах санкцый. Цяпер перад кіраўніцтвам краіны стаіць задача распрацаваць сацыяльна-эканамічную праграму, каб палепшыць жыццё грамадзян і паказаць, што ўрад працуе над вырашэннем праблем, якія іх хвалююць. Аднак гэта нялёгкая задача, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Так, у Зімбабвэ ёсць неасвоеныя рэсурсы ў галіне сельскай гаспадаркі, здабыўной прамысловасці. Але нам не хапае сродкаў і навыкаў, каб асвойваць іх, - заўважыў Прэзідэнт. - Для гэтага нам неабходны дапамога і садзейнічанне нашых сяброў, такіх як Рэспубліка Беларусь. Мы тут з поўнай упэўненасцю ў тым, што атрымаем такую дапамогу, якая дазволіць нам рухацца наперад".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі