Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 жніўня 2021, 14:38

Міжнародныя адносіны сталі інструментам разбурэння краін і перадзелу сусветных рэсурсаў - Шчокін
 

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародныя адносіны ў свеце сталі інструментам націску, разбурэння краін і перадзелу сусветных рэсурсаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА заявіў загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін.

"Мы ўсе з'яўляемся сведкамі правальнай палітыкі: ЗША, Югаславія, Лівія, Ірак, Сірыя, Афганістан і многія іншыя краіны сталі ахвярай безразважнай і згубнай палітыкі калектыўнага Захаду. Уся сістэма міжнародных адносін выйшла з-пад кантролю. Барацьба за энергарэсурсы прыводзіць ужо да змены эліт. Да ўлады прыходзяць ультраправыя і нацыяналістычныя сілы", - расказаў Мікалай Шчокін.

У сувязі з гэтым прымаемыя Беларуссю крокі па процідзеянні гераізацыі нацызму з'яўляюцца своечасовымі і жыццёва неабходнымі. "Дарэчы сказаць, на "Вялікай размове" Прэзідэнт адкрыта даў усім зразумець, што не дапусціць прыходу да ўлады аферыстаў і нацыяналістаў і што нацыянальныя інтарэсы Беларусі непахісны. Прэзідэнт гарантаваў свабоду і мір беларускаму народу", - адзначыў аналітык.

Мікалай Шчокін падкрэсліў, што адзінства беларускага народа - гэта гарантыя захавання суверэнітэту і незалежнасці. "Беларусь заўсёды адкрыта да канструктыўнага дыялогу на аснове ўзаемапавагі. Менавіта на "Вялікай размове" быў зададзены вектар грамадзянскасці беларускага грамадства. Шырокае абмеркаванне праекта Канстытуцыі з'яўляецца яскравым прыкладам захавання дэмакратычных прынцыпаў беларускай мадэлі развіцця, - дадаў ён. - Аб'яўленая Беларусі санкцыйная вайна калектыўным Захадам стала праяўленнем адраджэння на Захадзе нацызму як ідэалогіі. Таму Беларусі давядзецца ставіць жорсткі заслон фашыствуючай дэмакратыі Захаду".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі