ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 19 студзеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць -20°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 лістапада 2020, 15:44

Макей заявіў аб гатоўнасці Беларусі спыніць любое супрацоўніцтва з Саветам Еўропы

Уладзімір Макей
Уладзімір Макей

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова спыніць любое ўзаемадзеянне з Саветам Еўропы, калі ён будзе прымаць нейкія праграмы па супрацоўніцтве з краінай без узгаднення з беларускім бокам. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках пасяджэння ў Мінску калегій знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы зацікаўлены супрацоўнічаць з гэтай арганізацыяй. Але калі справа пойдзе ў далейшым такім чынам, што Савет Еўропы будзе без узгаднення з Беларуссю прымаць нейкія рашэнні аб праграмах супрацоўніцтва з нашай краінай, то мы проста спынім любое ўзаемадзеянне з гэтай арганізацыяй", - заявіў Уладзімір Макей.

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў у сваю чаргу звярнуў увагу, што заходнія калегі Беларусі і Расіі прынцыпова не хочуць паважаць міжнародныя правілы, у той жа час Савет Еўропы спрабуе навязваць свае прынцыпы нават тым краінам, якія не ўваходзяць у арганізацыю. "Я лічу гэта абсалютна недапушчальным, - падкрэсліў расійскі дыпламат. - Мы будзем дабівацца таго, каб Савет Еўропы пад нямецкім старшынствам не забываў аб такіх тэмах, якія Захад усяляк спрабуе замятаць пад дыван: ушчамленне рускамоўных жыхароў Прыбалтыкі, рэформы ў сферы адукацыі ва Украіне, уціск расійскіх сродкаў масавай інфармацыі і гераізацыя нацызму".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі