Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 ліпеня 2020, 15:47

Макей падзякаваў паслу ААЭ за ўмацаванне двухбаковых адносін

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Ахмедам Мангушам аль-Тэнэйджы з выпадку завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця двухбаковых адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах.

Кіраўнік МЗС адзначыў высокі ўзровень двухбаковага ўзаемадзеяння Беларусі і ААЭ, актыўны палітычны дыялог, перспектывы гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва дзвюх краін, а таксама выказаў удзячнасць паслу ААЭ за плённую працу, накіраваную на ўмацаванне беларуска-эмірацкіх адносін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі