Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 лістапада 2020, 15:10

Макей: Беларусь і Расія дамовіліся аб далейшай узаемнай падтрымцы ініцыятыў на міжнародных пляцоўках

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія прадоўжаць каардынацыю намаганняў па ўзаемнай падтрымцы ініцыятыў на міжнародных пляцоўках. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння па выніках сумеснага пасяджэння калегій міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У ходзе сённяшняга пасяджэння мы традыцыйна ацанілі ход выканання Праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2020-2021 гады і выказалі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым цесным і эфектыўным супрацоўніцтве. На аснове гэтага ўсёабдымнага дакумента прадоўжым каардынацыю нашых намаганняў і пашырэнне агульных падыходаў, узаемную падтрымку ініцыятыў на міжнародных пляцоўках", - падкрэсліў Уладзімір Макей.

Ён таксама расказаў, што падведзены вынікі выканання плана беларуска-расійскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў у гэтым годзе. "З-за вядомых прычын не ўсе мерапрыемствы ўдалося выканаць, у той жа час многія тэматычныя кансультацыі адбыліся ў анлайн-фармаце. Мы дамовіліся, што абавязкова рэалізуем гэтыя мерапрыемствы ў наступным годзе, і зробім так, каб наш план кансультацый на наступны год быў выкананы", - запэўніў міністр.

Паводле яго слоў, прадметамі абмеркавання былі і інтэграцыйныя працэсы, пытанні ўзаемаадносін Беларусі і Расіі з Еўрапейскім саюзам, а таксама міжнародная інфармацыйная бяспека.

"Мы абмяняліся меркаваннямі і ацэнкамі сітуацыі і далейшых перспектыў сумеснай работы на міжнародных пляцоўках - у еўразійскіх структурах, СНД, ААН, АБСЕ і АДКБ", - адзначыў кіраўнік беларускага МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі