Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 мая 2021, 17:04

Лаўроў заклікаў перастаць дэманізаваць Беларусь

27 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў заклікаў перастаць дэманізаваць Беларусь у сувязі з інцыдэнтам з самалётам авіякампаніі Ryanair, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Хачу пацвердзіць тое, што Масква ўжо не раз заяўляла: мы настойваем на тым, каб перастаць дэманізаваць тых людзей, якія не падабаюцца Захаду. Беларускія ўлады дакладна сказалі з першых жа хвілін пасля гэтага інцыдэнту аб сваёй гатоўнасці да транспарэнтнасці, да адкрытага расследавання, да прыёму адпаведных экспертаў, да прадастаўлення ўсёй інфармацыі і неабходных матэрыялаў, частку гэтай інфармацыі яны ўжо ў аднабаковым парадку распаўсюдзілі", - сказаў Сяргей Лаўроў сёння на сумеснай прэс-канферэнцыі з міністрам замежных спраў Габона Пакомам Мубеле Бубеяй.

"Але нашы заходнія калегі, асабліва прыбалтыйскія краіны, паводзяць сябе, ведаеце, проста па дыпламатычных мерках непрыстойна, ды і, напэўна, па чалавечых мерках таксама, - прадоўжыў кіраўнік МЗС РФ. - Гучна аб'явілі аб санкцыях, гэтак жа гучна патрабуюць правесці незалежнае міжнароднае расследаванне, ігнаруючы тое, што гэта было адразу ж прапанавана беларускімі ўладамі. Але, патрабуючы расследавання, яны ўжо аб'явілі аб так званым пакаранні. Ну, гэта манеры, якія праяўляюцца ў многіх нашых заходніх калег далёка не толькі па гэтай прычыне".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі