Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 снежня 2018, 09:00

Купчына абмеркавала з віцэ-канцлерам Аўстрыі развіццё супрацоўніцтва

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аўстрыі Алена Купчына сустрэлася з віцэ-канцлерам - федэральным міністрам дзяржаўнай службы і спорту Аўстрыі Хайнцам-Крысціянам Штрахе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Субяседнікі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы далейшага развіцця супрацоўніцтва ў розных сферах, некаторыя аспекты ўзаемадзеяння Беларусі з Еўрасаюзам. Алена Купчына расказала аб падрыхтоўцы Беларусі да правядзення II Еўрапейскіх гульняў і выказала надзею на актыўны ўдзел у спаборніцтвах аўстрыйскіх атлетаў. Яна запрасіла ў Мінск шматлікіх балельшчыкаў з Аўстрыі.

"Бакі пацвердзілі зацікаўленасць у далейшым пашырэнні супрацоўніцтва ва ўсіх сферах узаемнага інтарэсу", - адзначылі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі