Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 жніўня 2021, 11:13

Кансультатыўны савет кіраўнікоў выбарчых органаў прапануюць стварыць у СНД

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Садружнасці Незалежных Дзяржаў прапануецца стварыць Кансультатыўны савет кіраўнікоў выбарчых органаў. Праект палажэння аб савеце быў разгледжаны на пасяджэнні экспертнай групы дзяржаў - удзельніц СНД. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.

У пасяджэнні ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі прынялі ўдзел прадстаўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, сакратарыята Савета МПА СНД і Выканаўчага камітэта Садружнасці.

Разгледзеўшы заўвагі і прапановы, якія паступілі да дакумента, удзельнікі пасяджэння дапрацавалі тэкст праекта палажэння.

Акрамя таго, эксперты падтрымалі прапанову расійскага боку аб тым, што Кансультатыўны савет павінен утварацца міжнародным дагаворам, і ўзгаднілі адпаведны праект пагаднення. Вырашана ўнесці яго пасля завяршэння ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення ва ўстаноўленым парадку на разгляд Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.

У прэс-службе адзначылі, што ініцыятыва аб стварэнні кансультатыўнага савета кіраўнікоў выбарчых органаў дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў належыць Узбекістану.

Мяркуецца, што савет будзе займацца забеспячэннем супрацоўніцтва паміж выбарчымі органамі краін СНД у мэтах садзейнічання ўдасканаленню выбарчага працэсу ў дзяржавах з улікам набытага імі вопыту ў галіне правядзення выбараў і рэферэндумаў у адпаведнасці з заканадаўствам і міжнароднымі абавязацельствамі. У яго склад увойдуць кіраўнікі цэнтральных выбарчых органаў дзяржаў СНД.

Пасяджэнні савета будуць праводзіцца па меры неабходнасці, але не радзей за адзін разу за год.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі