Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 лістапада 2020, 12:33

Калінін прапанаваў прэм'ер-міністру Малдовы перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова дзяліцца з Малдовай сваім вопытам у галіне сельскагаспадарчай вытворчасці, работы свабодных эканамічных зон, мадэрнізацыі жыллёва-камунальнай і ліфтавай гаспадаркі. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Малдове Анатоль Калінін на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Малдовы Іанам Кіку, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу МЗС.

Субяседнікі абмеркавалі пытанні пашырэння беларуска-малдаўскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння ў 2021 годзе, у тым ліку правядзенне 20-га пасяджэння міжурадавай беларуска-малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і развіццё сумесных кааперацыйных праектаў у галіне сельскай гаспадаркі, прамысловасці і транспарту.

"Анатоль Калінін адзначыў гатоўнасць Беларусі дзяліцца існуючым вопытам у галіне сельскагаспадарчай вытворчасці, работы свабодных эканамічных зон, мадэрнізацыі жыллёва-камунальнай і ліфтавай гаспадаркі, які можа быць запатрабаваны ў Малдове", - адзначылі ў МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі