Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 лістапада 2019, 10:20

Яўка выбаршчыкаў на парламенцкіх выбарах на 9.00 склала 37,14 працэнта - ЦВК

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яўка выбаршчыкаў на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў на 9.00 склала 37,14 працэнта. Аб гэтым сёння на брыфінгу ў інфармацыйным цэнтры ЦВК паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Найбольш высокая яўка ў Магілёўскай вобласці - 41,36 працэнта. У Гомельскай і Віцебскай абласцях - 40,83 працэнта і 38,63 працэнта адпаведна. У сталічным рэгіёне прагаласавалі 39,6 працэнта выбаршчыкаў, уключаных у спісы. Яўка ў Гродзенскай вобласці склала 37,43 працэнта, у Брэсцкай - 35,14 працэнта, у Мінску - 29,53 працэнта.

Галасаванне на ўчастку нумар 34 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання ў Гродне'
Упершыню галасуе Канстанцін Панкевіч (выбарчы ўчастак нумар 46 у Віцебску)'

У час датэрміновага галасавання яўка выбаршчыкаў склала 35,77 працэнта, нагадала кіраўнік ЦВК. "Такім чынам, менш як на 2 працэнты рост. Гэта натуральная карціна для нядзельнага асенняга дня", - сказала Лідзія Ярмошына.

Выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў 8.00 і будуць працаваць да 20.00. У выбарчай гонцы ўдзельнічаюць 513 кандыдатаў у дэпутаты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі