Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 верасня 2021, 10:56

"Гэта нас не датычыцца". Пуцін не будзе ўмешвацца ў вырашэнне міграцыйных праблем на граніцы Беларусі і ЕС

10 верасня, Масква /Кар. БЕЛТА/. Расія не мае намеру якім-небудзь чынам умешвацца ў вырашэнне міграцыйных праблем на граніцы Беларусі з некаторымі краінамі Еўрасаюза. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў журналістам па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі журналіст спытаў у кіраўнікоў дзяржаў, ці варта ў бліжэйшы час чакаць ад Мінска і Масквы сумесных дзеянняў па ўрэгуляванні гуманітарнага крызісу, які абвастрыўся ў еўрапейскім прыграніччы з-за падзей у Афганістане і прадаўжае набіраць абароты, тады як у ЕС закрываюць вочы на дзеянні, напрыклад, польскіх улад, якія замест дапамогі выдвараюць мігрантаў са сваёй тэрыторыі, дзейнічаючы часта жорстка, з выкарыстаннем спецсродкаў.

Уладзімір Пуцін адзначыў, што некаторыя яго заходнія калегі і еўрапейскія лідары заклікаюць яго да сумесных дзеянняў у вырашэнні праблем з мігрантамі на граніцы з Беларуссю і просяць яго неяк паўплываць. "Адказ просты: гэта нас не датычыцца. Гэта не наша граніца", - адказаў расійскі лідар. Ён падкрэсліў, што міграцыйны крызіс узнік на дзяржаўнай граніцы Беларусі з іншымі суверэннымі краінамі, таму вырашэнне праблем яны павінны шукаць паміж сабой. "Хочаце па-сапраўднаму праблему вырашаць - звяртайцеся да беларускіх улад на любым узроўні і вырашайце праблему з суседняй дзяржавай", - падкрэсліў расійскі лідар.

У той жа час Расія прадоўжыць дапамагаць з вывазам грамадзян трэціх краін і нават Афганістана з тэрыторыі гэтай краіны. "Мы гэта робім. Не падпольна. Мы дамаўляемся з лідарамі "Талібана" па асобных катэгорыях грамадзян і робім гэта, - адзначыў Уладзімір Пуцін. - Частка афганцаў прыходзіць на беларуска-літоўскую або беларуска-польскую граніцу. Няхай там не толькі адны афганцы. Але выганяюць жа з тэрыторыі еўрапейскіх дзяржаў усіх без разбору, у тым ліку і афганцаў. Я не разумею гэтай логікі".

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падзякаваў расійскаму калегу за яго пазіцыю па пытанні міграцыйнага крызісу. "Еўрапейскі саюз і іншыя спрабуюць вырашаць гэту праблему ў тым ліку прад'яўляючы нейкія прэтэнзіі кіраўніцтву Расіі, у тым ліку майму калегу: вы, маўляў, акажыце ўздзеянне, націсніце там на Лукашэнку і гэтак далей... Я яму ўдзячны за яго пазіцыю, якую ён усюды выказвае: ёсць у Беларусі кіраўніцтва, ёсць улада - калі ласка, як сказаў Прэзідэнт, звяртайцеся, вырашайце гэту праблему. Бачыце, яны з намі размаўляць не могуць, таму што ці то Прэзідэнт "нелегітымны", ці то ўлада не такая. А вось з талібамі - гэта іншае. Там яны могуць размаўляць і весці дыялог", - звярнуў увагу беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі