Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 лютага 2022, 10:39

Галоўчанка накіруецца ў Казахстан для ўдзелу ў пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка накіруецца ў Казахстан для ўдзелу ў пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, якое пройдзе ў Нур-Султане 24-25 лютага, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета пройдзе ў вузкім і пашыраным складзе. Таксама запланавана сустрэча кіраўнікоў дэлегацый - удзельнікаў пасяджэння з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым.

Акрамя таго, у час візіту Рамана Галоўчанкі ў Казахстан намечаны рабочыя сустрэчы са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным, старшынёй Кабінета міністраў - кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Кыргызстана Акылбекам Жапаравым, прэм'ер-міністрам Казахстана Аліханам Смаілавым, прэм'ер-міністрам Узбекістана Абдулой Арыпавым.

Паводле даных прэс-службы ЕЭК, кіраўнікі ўрадаў дзяржаў ЕАЭС на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета абмяркуюць рэалізацыю пагаднення аб механізме прасочвальнасці тавараў, увезеных на мытную тэрыторыю ЕАЭС, і пагаднення аб прымяненні ў ЕАЭС навігацыйных пломбаў для сачэння за перавозкамі. Плануецца таксама разгледзець дарожную карту па пашырэнні прамысловага супрацоўніцтва ў галіне грамадзянскага авіябудавання ў краінах саюза на 2022-2023 гады, даклад аб бягучым стане і перспектывах развіцця інтэграванай інфармацыйнай сістэмы ЕАЭС.

Акрамя таго, у парадку дня абмеркаванне сумеснага праекта дзяржаў - членаў ЕАЭС па ажыццяўленні паскораных кантэйнерных чыгуначных і мультымадальных перавозак сельгаспрадукцыі "Еўразійскі аграэкспрэс", змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС у частцы парадку спагнання ўскосных падаткаў пры электронным гандлі таварамі, што рэалізуюцца фізічным асобам, а таксама ўдзелу Узбекістана ў асобных ініцыятывах ЕАЭС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі