Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Францыя мае намер развіваць супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы ўмацавання еўрапейскай стабільнасці - пасол

Палітыка 15.07.2019 | 10:00
Дзідзье Канес. Фота з архіва
Дзідзье Канес. Фота з архіва

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Францыя мае намер развіваць супрацоўніцтва з Беларуссю, асабліва ў сферы ўмацавання еўрапейскай стабільнасці. Аб гэтым заявіў пасол Францыі ў Беларусі Дзідзье Канес 12 ліпеня на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды нацыянальнага свята - Дня ўзяцця Бастыліі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як сведчыць актывізацыя нашага палітычнага дыялогу, Беларусь - гэта партнёр, чыю незалежнасць і суверэнітэт мы падтрымліваем, і з якім мы хочам умацоўваць супрацоўніцтва, асабліва ў пытаннях, якія датычацца еўрапейскай стабільнасці", - заявіў пасол.

Паводле яго слоў, Францыя выказвае надзею, што дадатная дынаміка, якая закранае таксама двухбаковыя эканамічныя адносіны, прадоўжыцца.

Пасол адзначыў дынамічнае развіццё культурных сувязей і супрацоўніцтва ў галіне адукацыі ў мінулым годзе: "Яны цэментуюць нашы адносіны і аб'ядноўваюць нас. Нашы народы блізкія па сваёй агульнай еўрапейскай культуры і шматлікіх старонках гісторыі".

Гаворачы аб гісторыі, Дзідзье Канес згадаў пра лёс дзяцей Францыі ў Беларусі - народжаных у Францыі ў міжваенны перыяд у сем'ях эмігрантаў. У канцы 40-х гадоў іх бацькі прынялі рашэнне вярнуцца на родную зямлю ў Савецкі Саюз. Пасол расказаў, што на гэту тэму рэжысёрам Уладзімірам Бакуном зняты дакументальны фільм "Жанін". Акрамя таго, павінна выйсці кніга аб гісторыі дзяцей Францыі, дзе сабраны ўспаміны рэпатрыянтаў і іх дзяцей. Прадмову да кнігі напіша Нікаля Верт - французскі гісторык, спецыяліст па Савецкім Саюзе.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Прафілактыка ўкусаў змей У Беларусі жывуць тры віды змей: вуж, мядзянка, гадзюка звычайная (адзіная ядавітая).