Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 лістапада 2021, 09:20

Дзенісенка ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Таджыкістана

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Віктар Дзенісенка 3 лістапада ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмону. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У ходзе размовы Эмамалі Рахмон выказаў задавальненне беларуска-таджыкскімі аносінамі, якія цяпер дынамічна развіваюцца, і падкрэсліў, што Таджыкістан надае асаблівае значэнне далейшаму пашырэнню дружалюбных сувязей і шматпланавага супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь.

Прэзідэнт Таджыкістана пажадаў паслу Беларусі ўдачы ў далейшым умацаванні ўзаемаадносін паміж дзвюма краінамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі