Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 красавіка 2021, 11:46

Дырэктар ФСБ Расіі: прыналежнасць ЗША да спробы перавароту ў Беларусі даследуецца

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магчымая прыналежнасць ЗША да спробы ваеннага перавароту ў Беларусі даследуецца. Гэта пацвердзіў дырэктар ФСБ Расіі Аляксандр Бортнікаў у эфіры праграмы "Масква. Крэмль. Пуцін" на тэлеканале "Расія-1", паведамляе ТАСС.

Як ён адзначыў, справу расследуюць КДБ і следчыя органы Беларусі. Аляксандр Бортнікаў падкрэсліў: матэрыялы справы пацвярджаюць, што гэта была спроба менавіта ваеннага перавароту. "Аб гэтым сведчаць тыя аб'ектыўныя і дакладныя матэрыялы, якія мы атрымалі ў выніку затрымання асоб у Маскве. На гэты момант ідзе актыўная работа следчых падраздзяленняў Беларусі", - адзначыў дырэктар ФСБ РФ.

17 красавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што апазіцыянер Рыгор Кастусёў, палітолаг Аляксандр Фядута і юрыст Юрый Зянковіч планавалі замах на яго і яго сыноў. Паводле слоў кіраўніка КДБ Беларусі Івана Тэртэля, пераварот быў намечаны на чэрвень або ліпень гэтага года.

Потым Цэнтр грамадскіх сувязей (ЦГС) ФСБ паведаміў, што ў Расіі ў выніку сумеснай з КДБ Беларусі спецаперацыі была спынена проціпраўная дзейнасць Юрыя Зянковіча, які мае двайное грамадзянства ЗША і Беларусі, і грамадзяніна Беларусі Аляксандра Фядуты. Паводле даных ЦГС ФСБ, затрыманыя планавалі ваенны пераварот у Беларусі па адпрацаваным сцэнарыі каляровых рэвалюцый з прыцягненнем мясцовых і ўкраінскіх нацыяналістаў, а таксама фізічнае ўстараненне Прэзідэнта.

Паводле даных беларускага следства спроба падрыхтоўкі перавароту фінансавалася з-за мяжы, змоўшчыкі падтрымлівалі цесныя сувязі з тэрарыстычнымі фарміраваннямі. Усяго прапрацоўвалася не менш за тры сцэнарыі захопу ўлады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі