Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 лістапада 2021, 09:23

Дэпутат Сейма Літвы: праблему з бежанцамі трэба вырашаць шляхам перагавораў

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праблему з бежанцамі трэба вырашаць шляхам перагавораў, з пазіцыі сілы нічога не вырашыць. Аб гэтым у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў дэпутат Сейма Літвы Пятрас Гражуліс, паведамляе БЕЛТА.

Ён унёс на разгляд літоўскага парламента праект пастановы аб дастаўцы бежанцаў з беларуска-польскай граніцы ў Мюнхен. "Трэба праблему з бежанцамі вырашаць шляхам перагавораў. Таму што з пазіцыі сілы нічога не вырашыць", - сказаў Пятрас Гражуліс.

Паводле яго слоў, літоўскім дэпутатам забаронена кантактаваць з беларускім бокам. "Не кожны згодзіцца даць вам інтэрв'ю", - адзначыў дэпутат.

Пятрас Гражуліс падкрэсліў, што ў Літве "не ўсё добра з дэмакратыяй, толькі вось вучым іншых. І ў нас праблемы вялікія ёсць", - канстатаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі