Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
08 красавіка 2020, 13:32

Беларускія дэпутаты разгледзяць 9 красавіка папраўкі ў закон аб ахове здароўя

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў на пасяджэнні 9 красавіка разгледзіць у першым чытанні папраўкі ў закон аб ахове здароўя. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

У першым чытанні плануецца таксама разгледзець праекты аб змяненні законаў аб гідраметэаралагічнай і ветэрынарнай дзейнасці, праінфармавалі ў прэс-службе.

"Другое чытанне чакаецца па папраўках у законы аб лякарствах, аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і распаўсюджвання зброі масавага паражэння, аб племянной справе ў жывёлагадоўлі", - дадалі ў Палаце прадстаўнікоў.

У час пасяджэння будзе разгледжана пытанне аб ратыфікацыі пратакола, які ўносіць змяненні ў міжурадавае беларуска-расійскае пагадненне аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, размешчаных на тэрыторыі краіны.

Як паведамлялася, папраўкі ў закон аб ахове здароўя комплексна рэгламентуюць пытанні лічбавізацыі ў гэтай сферы, магчымасць выдачы электронных рэцэптаў, прадугледжваюць акрэдытацыю медустаноў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі