Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 верасня 2025, 14:17

Беларускі гімн прагучаў у час памятнай цырымоніі да вызвалення французскага Ціля ад фашыстаў

 

Скрыншот відэа МЗС
Скрыншот відэа МЗС
9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Францыі прагучаў Дзяржаўны гімн Беларусі ў час памятнай цырымоніі, прысвечанай вызваленню горада Ціль ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамляе са спасылкай на прэс-службу беларускага Міністэрства замежных спраў.

Часовы павераны ў справах Беларусі ў Францыі Кірыл Грушэўскі па запрашэнні французскага боку прыняў удзел у памятных мерапрыемствах каля Крыпты ахвяр канцэнтрацыйнага лагера, які ў гады вайны дзейнічаў побач з Цілем, і ўсклаў кветкі каля ўвахода ў шахту, дзе працавалі ваеннапалонныя, многія з якіх загінулі ў час абвалу ў шахце.

Сярод вязняў лагера былі сотні савецкіх жанчын. Многія загінулі пад заваламі, але тым, хто выжаў, удалося ўцячы і стварыць адзіны ў французскім Супраціўленні ўнікальны жаночы партызанскі атрад "Радзіма".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі