Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
07 снежня 2018, 13:38

Беларусь зацікаўлена ў павелічэнні колькасці праектаў ААН для мясцовага самакіравання

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перспектывы супрацоўніцтва Беларусі з ААН, у тым ліку ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця, рэалізацыі сумесных праектаў у сферы мясцовага кіравання і самакіравання абмяркоўваліся сёння на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча з пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі Іаанай Казана-Вішнявецкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Савет Рэспублікі як палата тэрытарыяльнага прадстаўніцтва ўдзяляе шмат увагі рабоце з мясцовым кіраваннем і самакіраваннем. Спікер прапанаваў Іаане Казана-Вішнявецкі намеціць дадатковыя сумесныя праекты ў гэтай сферы. Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што ў Беларусі ўдасканальваюць адпаведнае заканадаўства. "Нам неабходна павышаць узровень самадастатковасці структур мясцовага самакіравання. Гэтым пытаннем мы займаемся", - сказаў ён. Беларускі бок зацікаўлены ў вывучэнні міжнароднага вопыту. Так, 11 снежня ў Мінску адбудзецца тэматычны семінар з удзелам экспертаў Савета Еўропы. Супрацоўніцтва ў гэтым напрамку з ААН таксама будзе ўзаемакарысным, перакананы кіраўнік верхняй палаты беларускага парламента.

Агенцтвы ААН рэалізуюць у краіне праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Яшчэ шэраг знаходзіцца ў стадыі падрыхтоўкі. Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што ў Беларусі цэняць гэту падтрымку. Ён выказаў надзею, што ўзаемадзеянне прадоўжыцца ў такім жа пазітыўным ключы.

Іаана Казана-Вішнявецкі ў сваю чаргу адзначыла важнасць супрацоўніцтва з парламентам, у тым ліку па Мэтах устойлівага развіцця. Яна звярнула ўвагу на высокі ўзровень арганізацыі работы ў гэтай сферы. У Беларусі ёсць нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР, гэту пасаду займае намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна. Сфарміравана парламенцкая рабочая група і краінавая каманда па МУР, у якую ўвайшлі прадстаўнікі зацікаўленых дзяржорганаў і грамадскіх арганізацый. Распрацоўваецца стратэгія ўстойлівага развіцця на перыяд да 2035 года, якую плануецца абмеркаваць на нацыянальным форуме па МУР. Ён запланаваны на 24 студзеня 2019 года.

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел кіраўнік прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Беларусі Зейнал Гаджыеў, прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі Рашэд Мустафа Сарвар, кіраўнік краінавага офіса Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Батыр Бердыклычаў.-0-

Фота Генадзя Жынкова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі