5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для спынення канфліктаў і новай разрадкі трэба аднавіць паўнацэннае міжнароднае ўзаемадзеянне, а не наадварот. На гэта звярнуў увагу намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Сякрэта на пленарным пасяджэнні СМЗС АБСЕ ў Вене, паведамляе БЕЛТА.
"Крызіс міжнароднай сістэмы бяспекі не можа не ўплываць на стан АБСЕ. Наша арганізацыя перастала быць форумам для ўзаемадзеяння тых, хто не згодны адзін з адным. Замест дыялогу мы атрымалі палітычнае шоу, дзе краіны дзеляцца на "правільныя" і "няправільныя". Але АБСЕ першапачаткова стваралася не як клуб аднадумцаў, а як механізм узаемадзеяння апанентаў. Упэўнены: без вяртання да зыходнай логікі будучыні ў АБСЕ няма", - сказаў Ігар Сякрэта.
Беларускі дыпламат падкрэсліў, што кансэнсус - гэта не тэхнічная працэдура, а адзіны спосаб утрымаць усіх за адным сталом. "Спробы яго размыць - гэта прамы шлях да знікнення нашай арганізацыі. Сёння важна прызнаць відавочнае: для спынення канфліктаў і новай разрадкі трэба спачатку аднавіць паўнацэннае міжнароднае ўзаемадзеянне, а не наадварот. Калі нашы ўрады пакуль часова не гатовы да адкрытай размовы, мы прапануем падключыць да запуску дыялогу аналітыкаў, акадэмічную супольнасць, экспертныя структуры. Беларусь гатова прымаць такія абмеркаванні ў сябе без папярэдніх умоў", - дадаў намеснік кіраўніка МЗС.
Ён адзначыў, што Мінская міжнародная канферэнцыя па еўразійскай бяспецы за тры гады ўжо даказала, што можа служыць нейтральнай пляцоўкай, дзе гучаць розныя, у тым ліку нязручныя пункты гледжання, не падмяняючы сабой міжнародныя арганізацыі, у тым ліку АБСЕ.
"Што ж можна зрабіць ужо цяпер? Перш за ўсё адмовіцца ад практыкі ізаляцыі, навешвання ярлыкоў і ўвядзення незаконных санкцый. Трэба сумленна ацаніць, як мы аказаліся ў цяперашнім стане, трэба бесстаронна прасачыць генезіс трансфармацыі Еўропы з прасторы супрацоўніцтва ў прастору недаверу і варожасці. Трэба адказна прызнаць: ні адна краіна не можа адчуваць сябе ў бяспецы, калі бяспека іншай дзяржавы аб'яўлена другараднай або нязначнай, - сказаў Ігар Сякрэта. - Мы заклікаем дзяржавы-ўдзельніцы вярнуцца да дыпламатыі як да галоўнага інструмента вырашэння міжнародных праблем. Загрузіце нарэшце дыпламатаў работай, якой яны навучаны займацца!"
Беларускі дыпламат падкрэсліў, што час ператварыць пляцоўку АБСЕ з "кірмашу пыхлівасці" ў поле паважлівага ўзаемадзеяння дыпламатаў.
"Неабходна аднаўляць механізмы прадухілення інцыдэнтаў на граніцы, каналы аператыўнага ўзаемадзеяння, абмеркаванне мер празрыстасці. Беларусі гэта трэба не менш, чым іншым. Наша геапалітычнае становішча ў цэнтры Еўропы - не абстрактная катэгорыя, а штодзённая рэальнасць, якая патрабуе практычнага супрацоўніцтва. Калі мы хочам, каб у год 50-годдзя Хельсінкскага Заключнага акта наш кантынент адправіў свету не сігнал асуджанасці, а сігнал надзеі, трэба ўжо цяпер дамовіцца аб запуску шырокага дыялогу пра будучыню бяспекі ў Еўразіі. Не супраць некага, а дзеля таго, каб пазбегнуць новай вялікай вайны. Беларусь гатова ўдзельнічаць у гэтай рабоце і весці размову сумленна, узаемапаважліва і прафесійна. І мы прапануем калегам - і тым, хто з намі згодны, і тым, хто з намі спрачаецца, - скарыстацца гэтай прапановай", - рэзюмаваў намеснік міністра.-0-