Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь разглядае магчымасць пашырэння міжпарламенцкіх кантактаў з краінамі Паўночнай Еўропы

Палітыка 30.08.2019 | 19:06
Дзмітрый Мірончык і Валерый Варанецкі. Фота МЗС
Дзмітрый Мірончык і Валерый Варанецкі. Фота МЗС

30 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь разглядае магчымасць пашырэння міжпарламенцкіх кантактаў з краінамі Паўночнай Еўропы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў МЗС.

Гэтыя пытанні абмяркоўваліся ў час візіту Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Швецыі Дзмітрыя Мірончыка ў Нарвегію, дзе ён па сумяшчальніцтве ўзначальвае беларускую дыпламатычную місію. Па запрашэнні дзеючага старшыні Парламенцкай канферэнцыі Балтыйскага мора (ПКБМ) Ёрада Асф'еля дыпламат сумесна са старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Валерыем Варанецкім прыняў удзел у 28-й сесіі гэтай канферэнцыі.

У час мерапрыемства, праведзенага ў нарвежскім парламенце, абмеркавалі пытанні пашырэння супрацоўніцтва ў рэгіёне Балтыйскага мора, узаемадзеяння ў рамках Савета дзяржаў Балтыйскага мора (СДБМ), устойлівага экалагічнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця, партнёрства ў галіне аховы здароўя і сацыяльнага забеспячэння ў рамках Паўночнага вымярэння, занятасць і развіццё рынку працы.

Адбыліся сустрэчы беларускіх прадстаўнікоў са старшынёй ПКБМ, дэпутатам нарвежскага сторцінга Ёрадам Асф'елем, генеральным дырэктарам пастаяннага сакратарыята СДБМ Майрай Морай, членамі нацыянальных дэлегацый. Былі абмеркаваныя перспектывы пашырэння міжпарламенцкіх кантактаў з краінамі Паўночнай Еўропы, стан узаемадзеяння парламента Беларусі і ПКБМ, а таксама крокі, накіраваныя на ўмацаванне ўзаемнага даверу і перавод супрацоўніцтва на сістэмную аснову.

У Осла Дзмітрый Мірончык правёў шэраг рабочых сустрэч. У прыватнасці, з кіраўніком аддзела Расіі, Еўразіі і рэгіянальнага супрацоўніцтва Анне-Кірсці Карлсэн было абмеркавана шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, графік маючых адбыцца кантактаў знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін, ход работы па пашырэнні дагаворна-прававой базы. Бакі з задавальненнем канстатавалі паступальнае пашырэнне тэматыкі ўзаемадзеяння, віталі рост двухбаковага тавараабароту, які ў першым паўгоддзі павялічыўся на 6,3 працэнта (да $140,6 млн) і вызначаецца збалансаванасцю экспартна-імпартных патокаў.

Сустракаючыся з кіраўніком аддзела міру і прымірэння МЗС Дагам Нюландэрам, пасол адзначыў зацікаўленасць беларускага боку ў вывучэнні вопыту Нарвегіі ў справе садзейнічання ўрэгуляванню ў гарачых кропках. Бакі дамовіліся прадоўжыць узаемадзеянне па гэтай тэматыцы. У цэнтры ўвагі на сустрэчы з прадстаўнікамі аддзела гуманітарных пытанняў МЗС і няўрадавай арганізацыі "Нарвежская народная дапамога" быў вопыт Нарвегіі ў сферы гуманітарнага размініравання.

Дзмітрый Мірончык таксама прыняў удзел у мерапрыемстве Нарвежска-расійскай гандлёвай палаты. Разам з паслом Нарвегіі ў Беларусі (па сумяшчальніцтве) Уле Тэр'е Хорпестадам ён інфармаваў прадстаўнікоў дзелавых колаў аб стане двухбаковых адносін з акцэнтам на пазітыўную дынаміку гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Былі асветлены магчымасці, якія адкрываюцца для нарвежскага бізнесу ў сувязі з паступальным паляпшэннем бізнес-клімату ў Беларусі, членствам краіны ў ЕАЭС і прагрэсам на перагаворах па ўступленні ў СГА. З кіраўніцтвам гандлёвай палаты была дасягнута дамоўленасць аб правядзенні сумесных мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё ўзаемавыгадных эканамічных сувязей.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

У Беларусі выбраны правамоцны парламент Цэнтрвыбаркам падвёў папярэднія вынікі выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання.