Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 мая 2021, 15:33

Беларусь на пасяджэнні СМЗС АДКБ выступіла за ўмацаванне архітэктуры міжнароднай бяспекі

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у Душанбэ (Таджыкістан) прыняў удзел у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў дзяржаў - членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

На пасяджэнні бакі абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах міжнароднай і рэгіянальнай сітуацыі і яе ўплыве на бяспеку дзяржаў - членаў АДКБ. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў акцэнтавалі ўвагу на важнасці паглыблення ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках, адзначылі неабходнасць далейшага развіцця супрацоўніцтва АДКБ з іншымі міжнароднымі арганізацыямі, а таксама нарошчвання сумесных намаганняў па павышэнні ролі арганізацыі для падтрымання міжнароднага міру і бяспекі.

У сваім выступленні міністр замежных спраў Беларусі даў ацэнку сітуацыі ў галіне міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. Ён канстатаваў захаванне ваенна-палітычнай напружанасці ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне, а таксама ўзмацненне знешняга націску на суверэнныя дзяржавы, у тым ліку з выкарыстаннем санкцыйных механізмаў.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі выказаў занепакоенасць дэмантажом сістэмы міжнародных дамоўленасцей у галіне раззбраення і кантролю над узбраеннямі, у прыватнасці сітуацыяй вакол Дагавора па адкрытым небе.

Уладзімір Макей падкрэсліў гатоўнасць Беларусі да раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялогу па пераадоленні супярэчнасцей, зніжэнні напружанасці і аднаўленні даверу, у тым ліку з улікам ініцыятыў беларускага боку, накіраваных на ўмацаванне архітэктуры міжнароднай бяспекі і раззбраення.

Міністры замежных спраў дзяржаў - членаў АДКБ прынялі заяву аб 75-годдзі прыгавору Міжнароднага ваеннага трыбунала ў Нюрнбергу, заяву аб супрацоўніцтве АДКБ з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, заяву ў сувязі з прадаўжэннем тэрміну дзеяння Дагавора паміж Расіяй і ЗША аб мерах па далейшым скарачэнні і абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў, заяву аб умацаванні Канвенцыі аб забароне біялагічнай і таксіннай зброі, а таксама адобрылі рашэнні па актуальных напрамках дзейнасці арганізацыі.-0-

Фота МЗС

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі