21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік сустрэўся з паслом Турцыі ў нашай краіне Мустафой Азджанам, паведамілі БЕЛТА ў МЗС Беларусі.
У час гутаркі бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-турэцкіх адносін, абмяняліся думкамі па тэмах двухбаковага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы.-0-