Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 ліпеня 2025, 09:02

Беларусь і Саудаўская Аравія намецілі крокі па актывізацыі супрацоўніцтва на бліжэйшую перспектыву

Абдулрахман Сулейман Аль-Ахмед і Максім Рыжанкоў. Фота МЗС
Абдулрахман Сулейман Аль-Ахмед і Максім Рыжанкоў. Фота МЗС
29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў правёў сустрэчу з паслом Саудаўскай Аравіі ў Беларусі з рэзідэнцыяй у Маскве Абдулрахманам Сулейманам аль-Ахмадам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Сустрэча прайшла з нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі Абдулрахмана Сулеймана аль-Ахмада ў нашай краіне. Міністр падзякаваў паслу за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне традыцыйна дружалюбных беларуска-саудаўскіх адносін.

Субяседнікі таксама абмеркавалі шэраг пытанняў двухбаковага парадку дня, у тым ліку гандлёва-эканамічнае і палітычнае ўзаемадзеянне. Акрамя таго, бакі намецілі крокі па актывізацыі супрацоўніцтва на бліжэйшую перспектыву.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі