Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 ліпеня 2020, 14:45

Беларусь і Расія выказваюць шкадаванне ў сувязі з рашэннем ЗША аб выхадзе з Дагавора па адкрытым небе

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія выказваюць шкадаванне ў сувязі з рашэннем ЗША аб выхадзе з Дагавора па адкрытым небе (ДАН). Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай заяве бакоў, тэкст якой размешчаны на сайце беларускага знешнепалітычнага ведамства, паведамляе БЕЛТА.

У заяве падкрэсліваецца, што гэты крок здольны нанесці сур'ёзны ўрон архітэктуры агульнаеўрапейскай бяспекі і сістэме дамоўленасцей у галіне кантролю над узбраеннямі.

"Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя, якія складаюць групу дзяржаў-удзельніц у рамках ДАН, гатовы да раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялогу, накіраванага на пошук комплекснага вырашэння праблем выканання дагавора, без ультыматумаў і пры ўліку ўсімі бакамі інтарэсаў і заклапочанасцей адзін аднаго. Пры вызначэнні і рэалізацыі нашай далейшай лініі адносна ДАН мы будзем цесна супрацоўнічаць у рамках групы дзяржаў-удзельніц дагавора, кіруючыся мэтамі падтрымання міжнароднай стабільнасці, павышэння эфектыўнасці і жыццяздольнасці дагавора за кошт умацавання даверу паміж дзяржавамі-ўдзельніцамі і з улікам забеспячэння інтарэсаў бяспекі Беларусі і Расіі", - адзначаецца ў дакуменце.

У МЗС таксама расказалі, што сёння па ініцыятыве краін-дэпазітарыяў Дагавора па адкрытым небе (Венгрыі і Канады) у фармаце відэасувязі праходзіць канферэнцыя дзяржаў - удзельніц дагавора, на якім будуць разгледжаны наступствы выхаду з гэтага дакумента ЗША. У мерапрыемстве прымуць удзел усе дзяржавы - удзельніцы названага шматбаковага механізма. У сувязі з правядзеннем канферэнцыі дэлегацыі Беларусі і Расіі распаўсюдзілі згаданую вышэй сумесную заяву.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі