ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 17 верасня 2021
Мінск Ясна +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 чэрвеня 2021, 15:28

Беларусь і Расія маюць патэнцыял супрацоўніцтва практычна ў кожным напрамку - Андрэйчанка

Фота з архіва
Фота з архіва

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Патэнцыял супрацоўніцтва Беларусі і Расіі вялізны. Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка на 60-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, якая прайшла сёння ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі ў Авальнай зале Дома ўрада, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Лічу, што да пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, правядзенне якога прэзідэнты ўзгаднілі на восень бягучага года, работа над пакетам інтэграцыйных дакументаў будзе завершана. Мы заўсёды знаходзілі ўзаемапрымальныя і ўзаемавыгадныя рашэнні. Упэўнены, што так будзе і цяпер, - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка.- Ужо сёння мы бачым станоўчыя вынікі ўзаемадзеяння. У першым квартале бягучага года тавараабарот паміж нашымі краінамі вырас больш як на 20 працэнтаў. Такая дынаміка дае ўсе падставы лічыць, што да канца года мы выйдзем на дакрызісны ўзровень 2019 года".

Паводле яго слоў, важкім укладам у саюзнае будаўніцтва і ажыўленне эканомікі стала барацьба з каранавіруснай інфекцыяй. "Мы ўдзячны Расіі за аказаную дапамогу і арганізацыю вытворчасці вакцыны "Спадарожнік V". Рашэнне наладзіць на нашых плошчах выпуск вакцыны высока ацанілі і грамадзяне Беларусі", - сказаў спікер.

Ён звярнуў увагу, што на беларуска-расійскай граніцы паступова здымаюцца абмежаванні, аднаўляюцца рэгулярныя зносіны. Грамадзянамі запатрабаваны паслугі скораснага поезда "Ластаўка", новых авіярэйсаў у рэгіёны Расіі. "Працягам гэтай работы павінны стаць больш хуткая адмена ўсіх абмежаванняў па перамяшчэнні цераз граніцу і поўнае аднаўленне ўсіх відаў транспартных зносін. Нам неабходна падумаць над пашырэннем геаграфіі маршрутаў, павелічэннем колькасці рэйсаў у авія- і чыгуначных зносінах. Гэта важна для далейшага ўмацавання міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, якое было і застаецца залогам поспеху саюзнага будаўніцтва. Разлічваем, што маючы адбыцца Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі ўнясе сваю важкую лепту ва ўмацаванне супрацоўніцтва нашых рэгіёнаў", - адзначыў ён.

"Беларусь і Расія маюць рэзервы практычна ў кожным напрамку супрацоўніцтва, патэнцыял велізарны. Прынцыпова важным у гэтым плане для нас з'яўляецца пытанне саюзных праграм. У бягучым годзе завяршаецца выкананне шасці з дзевяці рэалізуемых праграм, у бюджэце 2022 года іх застанецца толькі тры. Узгадненне новых канцэпцый і праграм рухаецца вельмі марудна, і гэта мякка сказана, - падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка. - Трэба паскорыць выпрацоўку новых праграм, накіраваных на стварэнне высокатэхналагічнай прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю, здольнай канкурыраваць на сусветных рынках. Будучыня за такімі стратэгічнымі напрамкамі, як развіццё разумных гарадоў, электратранспарту, дакладнае земляробства, мікраэлектроніка".

На яго думку, для кардынальнага змянення сітуацыі з напаўненнем і далейшым павелічэннем саюзнага бюджэту неабходна вырашыць пытанне з саюзнай уласнасцю. "Парламентарыямі актыўна абмяркоўваецца рэалізацыя яшчэ аднаго значнага пытання - распаўсюджвання дзеяння страхавых полісаў транспартных сродкаў Беларусі і Расіі на ўсю тэрыторыю Саюзнай дзяржавы. Распрацаваны праект дарожнай карты яго вырашэння. Паколькі гэта праблема цікавіць значную колькасць нашых грамадзян, заклікаю працаваць максімальна аператыўна, не дапускаючы валакіты", - дадаў спікер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі