Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 студзеня 2020, 15:43

Беларусь і Польшча абмеркавалі перспектывы міжпарламенцкага ўзаемадзеяння

14 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Польшча абмеркавалі перспектывы міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, паведамілі БЕЛТА ў беларускім пасольстве ў Варшаве.

Гэта тэма была ў цэнтры ўвагі на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Польшчы Уладзіміра Чушава з маршалкам Сената Польшчы Томашам Гродзкім. Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў беларуска-польскага супрацоўніцтва. У прыватнасці, размова ішла аб ролі міжпарламенцкіх сувязей ва ўсім комплексе адносін паміж Беларуссю і Польшчай, у тым ліку ў кантэксце перспектыўных кантактаў паміж парламентарыямі.

У пасольстве адзначылі таксама, што 2019 год быў актыўным у плане развіцця міжпарламенцкіх кантактаў. Так, у лютым адбыўся візіт старшыні Савета Рэспублікі ў Варшаву і Беласток. У чэрвені маршалак Сената наведаў Гродна і Мінск для ўдзелу ў форуме "Добрасуседства".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі