Юрый Амбразевіч і Чжан Вэньчуань. Фота МЗС
15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Юрый Амбразевіч 14 лістапада правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжанам Вэньчуанем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Субяседнікі абмеркавалі вынікі праведзенай 31 кастрычніка і 1 лістапада ІІ Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы. Прадстаўнік Кітая павіншаваў беларускі бок з паспяховым правядзеннем гэтага мерапрыемства.
У ходзе сустрэчы была адзначана важнасць далейшай работы па пабудове роўнай і непадзельнай архітэктуры бяспекі на еўразійскім кантыненце і фарміраванні новага шматпалярнага светаўладкавання, што адпавядае інтарэсам усіх членаў міжнароднай супольнасці.
Бакі абмяняліся думкамі аб узаемадзеянні Беларусі і Кітая ў міжнародных арганізацыях, у першую чаргу ў ААН. Яны пацвердзілі нязменна высокі ўзровень супрацоўніцтва і ўзаемнай падтрымкі на шматбаковых пляцоўках у рэчышчы стратэгічнага партнёрства Мінска і Пекіна. Таксама абмеркавалі ход рэалізацыі кітайскай ініцыятывы па стварэнні Міжнароднай арганізацыі па медыяцыі, у тым ліку крокі па яе сумесным пашырэнні сярод дзяржаў - членаў СНД.-0-